Сябры, у нядзелю 18 ліпеня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе Вам далучыцца да вандроўкі «У Бярэзінскі біясферны запаведнік». Вядоўца вандроўкі — цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павел Каралёў.

Маршрут вандроўкі:
Менск — Жардзяжжа — Бягомль — Бабцы — Бярэзінскі біясферны запаведнік — Лепель — Менск.
Сярод іншых цікавостак мы наведаем каля вёсачкі Бабцы месца, дзе зберагліся больш за 20 унікальных каменных крыжоў. Некаторыя з іх большыя за чалавечы рост. Месца таямнічае і прыгожае. Галоўная мэта нашай вандроўкі — Бярэзінскі Біясферны запаведнік. Мы пройдземся мясцовай экасцежкай, наведаем лясны заапарк і па жаданні, музей прыроды. У Лепелі мы ўбачым касцёл святога Казіміра 19 стагоддзя. Падыйдзем да помніка Льву Сапегу, якому у 16 ст. належылі вакольныя землі. Пафрткаемся са знакамітым лепельскім цмокам, даведаемся пра яго гісторыю, а таксама зможам даць нырца ў лепельскае возера.