Запрашаем на захапляльны і пазнавальны цыкл беларусазнаўчых сустрэчаў «Беларусь- terra incognita»

Беларусь - terra incognita

Яны дазволяць глыбей спасцігнуць культуру ды гісторыю нашай краіны ад старажытнасці да сённяшняга часу.

    Вы пазнаёміцеся з важнымі гістарычнымі падзеямі і галоўнымі духоўнымі святынямі Беларусі, побытам, культурай і традыцыямі народа, жыццём і дзейнасцю выбітных людзей, культурна-гістарычнымі славутасцямі … Віртуальныя вандроўкі перанясуць вас у найцікавейшыя куткі Беларусі, у яе старажытныя гарады, замкі, палацы, храмы і манастыры…     Атрыманыя веды пашыраць кругагляд, адкрыюць унікальнасць нашай краіны і стануць падмуркам для фармавання асабістага светапогляду на падставе беларускага духоўнага, культурнага, інтэлектуальнага патэнцыялу.    Прапанаваны цыкл заняткаў уключае ў сябе  тэматычныя сустрэчы-лекцыі, а таксама экскурсіі па Мінску і Беларусі, правядзенне майстар-классаў. Па жаданні слухачоў магчымая арганізацыя дадатковых спецкурсаў.

Тематыка сустрэчаў:

 14 верасня.  Лекцыя 1

     ❖ Хто мы? Гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў як пачатку беларускай дзяржаўнасці

Хто мы – крывічи, літвіны, беларусы? Гістарычныя вехі: Полацкае і Тураўскае княствы. Чаго мы не ведаем пра Рагнеду і Рагволода, Усяслава Чарадзея і Ефрасінню Полацкую. Загадкі Крыжа Ефрасінні Полацкай

        Лектар: Сяргей Тарасаў — гісторык, археолог, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук.

21 верасня.  Лекцыя 2

     ❖  Вялікае Княства Літоўскае ад велічы да правінцыі (сярэдзіна 13 – канец 18 ст.) 

Узнікненне і ўмацаванне ВКЛ, этнічныя чыннікі дзяржавы (13 — 14 ст.). Шлях да велічы (15 ст.). «Пагоня ў цені белага арла» пасля Люблінскай уніі (16-17 ст.). Шлях да ўпадку (18 ст.)

       Лектар: Аляксандр Краўцэвіч – вядомы гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.

28 верасня.  Лекцыя 3

      Беларусь падчас Расійскай імперыі

Мы даведаемся: 

— як зусім па-рознаму ўспрымалі нашыя землі расейскія імператары;

— якім чынам зберагаліся памяткі мінулага ў той час;

— як мянялася палітыка на нашых землях;

— чаму і якім чынам перастала ў гэты час афіцыйна ўжывацца назва «Беларусь»;

— пра паўстанні на беларускіх землях у азначаны час і рэакцыю на іх уладаў;

— пра пачатак беларускага Адраджэння.

Вядоўца возьме самыя цікавыя рарытэты са сваёй музейнай калекцыі. Можна будзе патрымаць у руках гістарычныя памяткі мінулага. Сярод таго, што Вы ўбачыце: першыя беларускія газеты, манеты, геральдыка таго часу і шмат што іншае.

       Лектар:  Павел Каралёў – гісторык, музеязнаўца, экскурсавод.

5 кастрычніка.  Лекцыя 4

   ❖ Мова нашай краiны

На якой мове размаўлялі нашыя продкі? Мова Статуту ВКЛ. Мова Бібліі Францыска Скарыны. Гісторыя развіцця беларускай мовы.

       Лектар: Алеся Літвіноўская –  філолаг, заснавальніца і вядоўца курсаў «Мова нанова».

12 кастрычніка.  Лекцыя 5

     ❖ Цікавае краязнаўства

Мы даведаемся: 

— у чым асаблівасць і чым багаты кожны рэгіён Беларусі (Панёманне, Падняпроўе, Палессе і інш.);

— самыя незвычайныя факты пра нашую краіну; 

— святыні Беларусі, самыя важныя помнікі беларускай культуры.

— дазнаемся пра самыя адметныя фестывалі і святы розных рэгіёнаў краіны. 

Вядоўца возьме самыя цікавыя рарытэты са сваёй музейнай калекцыі. Можна будзе патрымаць у руках гістарычныя памяткі мінулага.

       Лектар Павел Каралёў – гісторык, музеязнаўца, экскурсавод.

19 кастрычніка. Лекцыя 6

     ❖ Рэлігійныя асаблівасці ў Беларусі

Распаўсюджванне хрысціянства, прычыны з’яўлення каталіцкай місіі, пратэстантызму. 240 гадоў Уніі. Міжканфесійныя і міжрэлігійныя стасункі і ўзаемадзеянні з беларускімі мусульманамі ды юдэямі 

       Лектар: Гаранскі Андрэй – выкладчык тэалогіі і рэлігіязнаўства, магістр багаслоўя. 

26 кастрычніка. Лекцыя 7

Традыцыйная беларуская культура

Як апраналіся нашы продкі. Беларускае народнае адзенне, знаёмства з народнымі рамёствамі – вышыўкай, ткацтвам, карункапляценнем, стварэннем упрыгожванняў. З якіх геаметрычных элементаў складаўся беларускі арнамент. Адметнасці народнага адзення ў розных мясцовасцях Беларусі. Сучаснае жыццё беларускага народнага адзення.

Каляндраны цыкл святаў: дзяды, каляды, гуканне вясны, валачобніцтва, купалле  і г.д. Па жаданні слухачоў для больш паглыбленага вывучэння прапанаваных ведаў магчымая арганізацыя дадатковага цыклу заняткаў па тэмах:

— Знакавыя гістарычныя асобы Беларусі;

— Праваслаўнае царкоўнае маствацтва Беларусі з 10 па 21 ст;

— Сабор беларускіх святых,  Святыя навамучанікі 20 стагоддзя;

— Дойлідства Беларусі праз стагоддзi.

Планаваныя выязныя заняткі:

Полацк з Сяргеем Тарасавым;

“Да вытокаў Менску” да старажытнага Гарадзішча на рацэ Менка з Сяргеем Тарасавым  з наведваннем музея «Стары Менск», створанага вядомым асветнікам Глебам Лабадзенкам. 

Серыя вандровак “Мінскае кола” з Паўлам Каралёвым:

1) Кіявец – Тупальшчына – Івянец – (Вялае) – Пяршаі – «Хутар дудара» 

2) Ракаў – Волма – Гара Святая (Дзяржынская) – Вялікія Навасёлкі – Юцкоўскія крыніцы – Старынкі – (Дзягільна – Дзяржынск)

3) Касынь – Святыя крыніцы – Радашкавічы – Дубрава – Сёмкава  У Ракаве – наведванне музея Фелікса Янушкевіча. На “Хутары дудара” – майстар-клас і канцэрт ад Алеся Лася – мастака, музыкі, рэстаўратара, майстра народных інструмантаў.“Шляхамі першай сусветнай” Смаргонь — Заброддзе. У Заброддзі наведваем музей першай сусветнай вайны, этнаграфіі і рэтратэхнікі.

А таксама арганізацыя экскурсіяў па Мінску ды іншых цікавых мясцінах Беларусі з Паўлам Каралёвым, Таццянай Хамянковай, Андрэем Гаранскім ды іншымі цікавымі вядоўцамі ў адпаведнасці з запытамі і зацікаўленнямі слухачоў.

 Прапанаваныя мастер-классы:

— майстар-клас па народных спевах;

— майстар-клас «Маляваны дыван» ды інш.Час заняткаў: з 18.30 да 21 гадз. з перапынкам на кава-паўзу, адзін раз на тыдзень у корпусе Духоўнай асветы па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38.

Рекомендуемое благотворительное пожертвование – ад 105 бел. руб.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Для рэгістрацыі вашага ўдзелу ў праграме запоўніце, калі ласка, анкету:


Ещё актуальные мероприятия:

15 студзеня ў 18.30 сардэчна запрашаем на музычную вечарыну “Каляднае падарожжа” у выкананні народнага хору Андрэеўскага прыходу г. Мінска
15.01.202615.01.2026
🎶 У праграме прагучаць калядкі розных народаў на мовах арыгіналаў і з перакладамі на беларускую мову…
Дорогие друзья! 2 января в 17.00 приглашаем вас на музыкально - литературный вечер «Дивный свет Рождества»
02.01.202602.01.2026
✨ 🕛 Время между 25 декабря и 7 января необычное. Особенно в Беларуси — уникальной стране, где Рождес…
БЛАГОТВОРИТЕЛЬНЫЙ ПОКАЗ СПЕКТАКЛЯ «МЕЧТА, О ЧЁМ ТЫ?». 27 мая в 19:00, (ул. Киселева 38)
27.05.202527.05.2025
Искусство, которое помогает! Приглашаем вас на особенный вечер — благотворительный показ спектакля «…
7 мая (серада) 2025 года ў 17:00 запрашаем на канцэрт фартэпіяннай музыкі “Размовы пра музыку і музыкаў”, арганізаваны Фондам імя Прападобнай Еўфрасінні Полацкай сумесна з сінадальным аддзелам па культуры і царкоўным мастацтве і пры асабістым удзеле выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі В.М. Сахаравай
У майскі вечар у белай зале Мастацкага музея загучаць класічныя мелодыі, якія сталі культавымі. У ка…