
У майскі вечар у белай зале Мастацкага музея загучаць класічныя мелодыі, якія сталі культавымі. У канцэртнай праграме – вядомыя фартэпіянныя творы еўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў. У іх ліку: Іаган Себасцьян Бах, Фрыдэрык Шапэн, Ёзаф Гайдн, Пётр Чайкоўскі, Аляксандр Барадзін, Фелікс Рыбіцкі і іншыя непераўзыдзеныя музыкі. Выканаўцамі выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў, вучні, выпускнікі Дзіцячай музычнай школы №10 ім. Я.А. Глебава, а таксама студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі класа Веранікі Мікалаеўны Сахаравай. Госці канцэрта пачуюць цудоўныя творы класічнай музыкі, даведаюцца пра цікавыя факты аб музычным мастацтве, кампазітарах і выканаўцах.
Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.