26 красавіка 2022. Велікодны лёс-жыццё Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай" з Сяргеем Тарасавым

Сябры, на Светлым тыдні ў аўторак 26 красавіка Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае вас на асветніцкую лекцыю «Велікодны лёс-жыццё Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай» з вядомым археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Сяргеем Тарасавым, аўтарам адной з апошніх і найбольш грунтоўных кнігаў пра нашую апякунку «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж.»

Аб нябёснай Абаронцы Беларусі ўсе ведаюць са школы, у тым ліку і з падручніка «Мая Краіна — Беларусь» аўтарства спадара Сяргея Тарасава, з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю Краіны. Кожны беларус чуў пра Еўфрасінню Полацкую і яе знакаміты Крыж, выраблены на яе замову майстрам Лазара Богшам. Але толькі спадар Сяргей уважліва прачытаў надпіс на гэтым крыжы і зрабіў адкрыццё адносна яе сапраўднага імя — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння.

Лекцыя пройдзе на Вялікдзень, бо менавіта гэтае Свята Святаў было найбольшым і найгалоўншейшым для Прападобнай. Мы даведаемся пра хрысцінства на Полаччыне часоў Афрасінні-Еўфрасінні, пра Крыжовы-Велікодны шлях нашай нябёснай Апякункі: «У любові да Бога Яна спланавала сваё жыццё і да, і пасля смерці».

Сяргей Тарасаў прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Афрасіння Полацкая. І ён упэўнены, што ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты Крыж Афрасінні — Лазара Богшы 1161 года, таму абавязкова будзе гаворка пра Крыж, як наагул пра сымбаль, так і пра менавіта гэтую гістарычна-духоўную каштоўнасць Беларусі.

Лекцыя адбудзецца ў корпусе Духоўнай асветы па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38.

Час: з 18.30 да 21 гадз. з перапынкам на кава-паўзу.

Рэкамендуемае дабрачыннае ахвяраванне ад 17 бел. руб.

Таксама на лекцыі можна будзе набыць згаданую кнігу Сяргея Тарасава «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж.» па найменшым кошце ад выдаўца і атрымаць аўтограф.

Запіс праз гэтую гугл-форму (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл, абавязкова правярайце «спам»):

https://forms.gle/KDqnQxTLXHhyvYLG7

Даведкі праз кантакты: + 375-44-5386283 (Валерыя), +375-25-5458430 (viber),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com ці праз тэлеграм @liusterka


Ещё актуальные мероприятия:

15 студзеня ў 18.30 сардэчна запрашаем на музычную вечарыну “Каляднае падарожжа” у выкананні народнага хору Андрэеўскага прыходу г. Мінска
15.01.202615.01.2026
🎶 У праграме прагучаць калядкі розных народаў на мовах арыгіналаў і з перакладамі на беларускую мову…
Дорогие друзья! 2 января в 17.00 приглашаем вас на музыкально - литературный вечер «Дивный свет Рождества»
02.01.202602.01.2026
✨ 🕛 Время между 25 декабря и 7 января необычное. Особенно в Беларуси — уникальной стране, где Рождес…
БЛАГОТВОРИТЕЛЬНЫЙ ПОКАЗ СПЕКТАКЛЯ «МЕЧТА, О ЧЁМ ТЫ?». 27 мая в 19:00, (ул. Киселева 38)
27.05.202527.05.2025
Искусство, которое помогает! Приглашаем вас на особенный вечер — благотворительный показ спектакля «…
7 мая (серада) 2025 года ў 17:00 запрашаем на канцэрт фартэпіяннай музыкі “Размовы пра музыку і музыкаў”, арганізаваны Фондам імя Прападобнай Еўфрасінні Полацкай сумесна з сінадальным аддзелам па культуры і царкоўным мастацтве і пры асабістым удзеле выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі В.М. Сахаравай
У майскі вечар у белай зале Мастацкага музея загучаць класічныя мелодыі, якія сталі культавымі. У ка…