Экскурсии Духовно-просветительского проекта

Арт-вандроўка

"У Бярэзінскі біясферны запаведнік"

Сябры, у нядзелю 18 ліпеня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе Вам далучыцца да вандроўкі "У Бярэзінскі біясферны запаведнік". Вядоўца вандроўкі - цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павел Каралёў. 

Маршрут вандроўкі:
Менск - Жардзяжжа - Бягомль - Бабцы - Бярэзінскі біясферны запаведнік - Лепель - Менск.
Сярод іншых цікавостак мы наведаем каля вёсачкі Бабцы месца, дзе зберагліся больш за 20 унікальных каменных крыжоў. Некаторыя з іх большыя за чалавечы рост. Месца таямнічае і прыгожае. 
Галоўная мэта нашай вандроўкі - Бярэзінскі Біясферны запаведнік.  Мы пройдземся мясцовай экасцежкай, наведаем лясны заапарк і па жаданні, музей прыроды. 
У Лепелі мы ўбачым касцёл святога Казіміра 19 стагоддзя. Падыйдзем да помніка Льву Сапегу, якому у 16 ст. належылі вакольныя землі. Пафрткаемся са знакамітым лепельскім цмокам, даведаемся пра яго гісторыю, а таксама зможам даць нырца ў лепельскае возера.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя:
Рэгістрацыя