Экскурсии Духовно-просветительского проекта

Арт-вандроўня

на Зэльвеншчыну "Дарагая матуля Зямля"

Сябры, у нядзелю 8 жніўня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе вам далучыцца да традыцыйнай вандроўкі на Зэльвеншчыну "Дарагая матуля Зямля", на зямлю Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі і нязломнай патрыёткі, ахвярнай хрысціянкі і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.  Вядоўца вандроўкі - цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павал Каралёў.
Галоўным пунктам нашай вандроўкі стане мястэчка Зэльва, дзе мы патрапім на паніхіду па спадырыні Ларысе ў Святатроіцкай царкве (1851 г.), якой у свой час апекавалася паэтка, дзе на падворку стаіць яе помнічак, а ў самой царкве створаны маленькі музейчык, прысвечаны Ларысе Геніюш. 

 Маршрут вандроўкі:

Менск - Зэльва - Ваўкавыск - Жлобаўцы (Длугапаль) - Рэпля - Гудзевічы (музей) - Воўпа - краснасельскі кар'ер і неалітычныя крамянёвыя шахты - Менск.


Запіс і больш падрабязная інфармацыя:
Рэгістрацыя