Духовное просвещение

Беларускі маляваны дыван

Запрашаем на творчы майстар-клас па вытворчасці сваімі рукамі маляваных дываноў (маляванак).

На майстар-класе вы зможаце асвоіць і папрацаваць у традыцыйнай тэхніцы жывапіснай маляванкі. Асноўныя тэмы: традыцыйныя матывы дэкаратыўнага роспісу гэтага віду народнага мастацтва.
Маляваны дыван, створаны сваімі рукамі, можа быць выкарыстаны для ўпрыгожвання інтэр’ераў і ў якасці падарунка. Аўдыторыя на майстар-класе можа быць любая, без узроставых абмежаванняў. Як дарослая (любы ўзрост), так і дзіцячая (пажадана не малодшай 8 гадоў), а таксама і змяшаная (дарослыя і дзеці, сямейныя групы).

Заняткі будуць праходзіць па меры камплектацыі груп: з раніцы ў аўторак (11.00-13.30), і/ці ўвечары па чацвяргах (18.30-21.00).


Адрас правядзення: г. Мінск, вул. Кісялёва, 38

Запіс і больш падрабязная інфармацыя: