Духовное просвещение

«Беларусь- terra incognita»

Запрашаем на захапляльны і пазнавальны цыкл беларусазнаўчых сустрэчаў «Беларусь- terra incognita»

Яны дазволяць глыбей спасцігнуць культуру ды гісторыю нашай краіны ад старажытнасці да сённяшняга часу.

    Вы пазнаёміцеся з важнымі гістарычнымі падзеямі і галоўнымі духоўнымі святынямі Беларусі, побытам, культурай і традыцыямі народа, жыццём і дзейнасцю выбітных людзей, культурна-гістарычнымі славутасцямі … Віртуальныя вандроўкі перанясуць вас у найцікавейшыя куткі Беларусі, у яе старажытныя гарады, замкі, палацы, храмы і манастыры...

     Атрыманыя веды пашыраць кругагляд, адкрыюць унікальнасць нашай краіны і стануць падмуркам для фармавання асабістага светапогляду на падставе беларускага духоўнага, культурнага, інтэлектуальнага патэнцыялу.
    Прапанаваны цыкл заняткаў уключае ў сябе  тэматычныя сустрэчы-лекцыі, а таксама экскурсіі па Мінску і Беларусі, правядзенне майстар-классаў. 
Па жаданні слухачоў магчымая арганізацыя дадатковых спецкурсаў.

Тематыка сустрэчаў:

 14 верасня.  Лекцыя 1

      Хто мы? Гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў як пачатку беларускай дзяржаўнасці

Хто мы – крывічи, літвіны, беларусы? Гістарычныя вехі: Полацкае і Тураўскае княствы. Чаго мы не ведаем пра Рагнеду і Рагволода, Усяслава Чарадзея і Ефрасінню Полацкую. Загадкі Крыжа Ефрасінні Полацкай

        Лектар: Сяргей Тарасаўгісторык, археолог, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук.

 

21 верасня.  Лекцыя 2

       Вялікае Княства Літоўскае ад велічы да правінцыі (сярэдзіна 13 – канец 18 ст.) 

Узнікненне і ўмацаванне ВКЛ, этнічныя чыннікі дзяржавы (13 - 14 ст.). Шлях да велічы (15 ст.). "Пагоня ў цені белага арла" пасля Люблінскай уніі (16-17 ст.). Шлях да ўпадку (18 ст.)

       Лектар: Аляксандр Краўцэвіч – вядомы гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.

 

28 верасня.  Лекцыя 3

      Беларусь падчас Расійскай імперыі

Мы даведаемся: 

- як зусім па-рознаму ўспрымалі нашыя землі расейскія імператары;

- якім чынам зберагаліся памяткі мінулага ў той час;

- як мянялася палітыка на нашых землях;

- чаму і якім чынам перастала ў гэты час афіцыйна ўжывацца назва "Беларусь";

- пра паўстанні на беларускіх землях у азначаны час і рэакцыю на іх уладаў;

- пра пачатак беларускага Адраджэння.

Вядоўца возьме самыя цікавыя рарытэты са сваёй музейнай калекцыі. Можна будзе патрымаць у руках гістарычныя памяткі мінулага. Сярод таго, што Вы ўбачыце: першыя беларускія газеты, манеты, геральдыка таго часу і шмат што іншае.

       Лектар:  Павел Каралёўгісторык, музеязнаўца, экскурсавод.

 

5 кастрычніка.  Лекцыя 4

    Мова нашай краiны

На якой мове размаўлялі нашыя продкі? Мова Статуту ВКЛ. Мова Бібліі Францыска Скарыны. Гісторыя развіцця беларускай мовы.

       Лектар: Алеся Літвіноўская   філолаг, заснавальніца і вядоўца курсаў «Мова нанова».

 

12 кастрычніка.  Лекцыя 5

      Цікавае краязнаўства

Мы даведаемся: 

- у чым асаблівасць і чым багаты кожны рэгіён Беларусі (Панёманне, Падняпроўе, Палессе і інш.);

- самыя незвычайныя факты пра нашую краіну; 

- святыні Беларусі, самыя важныя помнікі беларускай культуры.

- дазнаемся пра самыя адметныя фестывалі і святы розных рэгіёнаў краіны. 

Вядоўца возьме самыя цікавыя рарытэты са сваёй музейнай калекцыі. Можна будзе патрымаць у руках гістарычныя памяткі мінулага.

       Лектар Павел Каралёўгісторык, музеязнаўца, экскурсавод.

 

19 кастрычніка. Лекцыя 6

      Рэлігійныя асаблівасці ў Беларусі

Распаўсюджванне хрысціянства, прычыны з’яўлення каталіцкай місіі, пратэстантызму. 240 гадоў Уніі. Міжканфесійныя і міжрэлігійныя стасункі і ўзаемадзеянні з беларускімі мусульманамі ды юдэямі 

       Лектар: Гаранскі Андрэй – выкладчык тэалогіі і рэлігіязнаўства, магістр багаслоўя. 

 

26 кастрычніка. Лекцыя 7

Традыцыйная беларуская культура

Як апраналіся нашы продкі. Беларускае народнае адзенне, знаёмства з народнымі рамёствамі – вышыўкай, ткацтвам, карункапляценнем, стварэннем упрыгожванняў. З якіх геаметрычных элементаў складаўся беларускі арнамент. Адметнасці народнага адзення ў розных мясцовасцях Беларусі. Сучаснае жыццё беларускага народнага адзення.

Каляндраны цыкл святаў: дзяды, каляды, гуканне вясны, валачобніцтва, купалле  і г.д.

 
Па жаданні слухачоў для больш паглыбленага вывучэння прапанаваных ведаў магчымая арганізацыя дадатковага цыклу заняткаў па тэмах:

- Знакавыя гістарычныя асобы Беларусі;

- Праваслаўнае царкоўнае маствацтва Беларусі з 10 па 21 ст;

- Сабор беларускіх святых,  Святыя навамучанікі 20 стагоддзя;

- Дойлідства Беларусі праз стагоддзi.

 

Планаваныя выязныя заняткі:

Полацк з Сяргеем Тарасавым;

“Да вытокаў Менску” да старажытнага Гарадзішча на рацэ Менка з Сяргеем Тарасавым  з наведваннем музея "Стары Менск", створанага вядомым асветнікам Глебам Лабадзенкам. 

Серыя вандровак “Мінскае кола” з Паўлам Каралёвым:

1) Кіявец – Тупальшчына – Івянец – (Вялае) – Пяршаі – «Хутар дудара» 

2) Ракаў – Волма – Гара Святая (Дзяржынская) – Вялікія Навасёлкі – Юцкоўскія крыніцы – Старынкі – (Дзягільна – Дзяржынск)

3) Касынь – Святыя крыніцы – Радашкавічы – Дубрава – Сёмкава  

У Ракаве – наведванне музея Фелікса Янушкевіча. На “Хутары дудара” – майстар-клас і канцэрт ад Алеся Лася – мастака, музыкі, рэстаўратара, майстра народных інструмантаў.
“Шляхамі першай сусветнай” Смаргонь - Заброддзе. У Заброддзі наведваем музей першай сусветнай вайны, этнаграфіі і рэтратэхнікі.

А таксама арганізацыя экскурсіяў па Мінску ды іншых цікавых мясцінах Беларусі з Паўлам Каралёвым, Таццянай Хамянковай, Андрэем Гаранскім ды іншымі цікавымі вядоўцамі ў адпаведнасці з запытамі і зацікаўленнямі слухачоў.

 Прапанаваныя мастер-классы:

- майстар-клас па народных спевах;

- майстар-клас «Маляваны дыван» ды інш.

 
Час заняткаў: з 18.30 да 21 гадз. з перапынкам на кава-паўзу, адзін раз на тыдзень у корпусе Духоўнай асветы па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38.

Рэкамендаванае ахвараванне (7 заняткаў) – ад 105 бел. руб.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Для рэгістрацыі вашага ўдзелу ў праграме запоўніце, калі ласка, анкету: