
Джон Рональд Руэл Толкін – адзін з самых вядомых пісьменнікаў мінулага стагоддзя, які значна паўплываў і на акадэмічную навуку, і на масавую культуру. З Толкінам нярэдка асацыюецца вобраз эскапіста, засяроджанага на ўласным уяўленні, аднак яго творы – вынік глубокага інтарэсу да рэальнасці і актыўнага дыялогу з іншымі аўтарамі. У гэтым курсе мы разгледзім творчасць Толкіна як прызму, якая дазваляе лепей зразумець шлях мастацкай культуры ад Сярэднявечча да нашых дзён, у тым ліку праз паралелі з Беларуссю.
24 верасня. Лекцыя 1. Папярэднікі
Ствараючы свет Серадзем’я, Толкін абапіраўся на вопыт многіх пакаленняў. На першай сустрэчы мы прасочым вытокі жанру “фэнтэзі” ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя.
Дзе розніца паміж міфам і “чароўнай казкай”? Дзе сувязь паміж “Хобітам” і беларускім фальклорам? Кім былі аўтары цыклу легенд пра караля Артура? Чаму без рэалістычнага мастацтва не з’явілася б і сучасная фантастыка? Як мастакі з Братэрства Прэрафаэлітаў дагэтуль уплываюць на наша сённяшняе паўсядзённае жыццё? Хто такія Ўільям Морыс, Лорд Дансэйні і Эрык Эдысан? Што адрознівае Толкіна ад усіх ранейшых пісьменнікаў?
1 кастрычніка. Лекцыя 2. Суаўтары
Толкін пісаў свае кнігі на працягу шасцідзесяці гадоў, але на гэтым шляху ён быў не самотны. На другой сустрэчы мы паглядзім на творчы працэс пісьменніка як на гісторыю сяброўства, супрацы і дыскусій.
Што агульнага ў лёсах Дж. Р. Р. Толкіна і Максіма Багдановіча? Чаму Оксфард – не проста ўніверсітэт? Навошта Толкін пачаў пісаць пра падарожжы ў часе? Чаму яму не спадабаліся “Хронікі Нарніі” Клайва Льюіса? Калі сын Толкіна зрабіўся яго суаўтарам? Як ілюстрацыі, музыка і перапіска з чытачамі змяняюць кнігі? Ці маглі “Бітлз” зрабіць першую экранізацыю “Валадара Пярсцёнкаў”?
8 кастрычніка. Лекцыя 3. Паслядоўнікі
Праз паўстагоддзя пасля Толкіна, распачатыя ім культурныя з’явы працягваюць развівацца. На трэцяй сустрэчы мы прааналізуем багатую традыцыю імітацый, адаптацый, даследванняў і натхнення.
Чаму “фэнтэзі” зрабілася культавай з’явай ў першую чаргу за акіянам? Якія прычыны папулярнасці кніг Толкіна праз паўстагоддзі пасля смерці аўтара? У чым Толкін паўплываў на Урсулу ле Гуін, Айзека Азімава і Джорджа Марціна? Што адбываецца, калі раман ператвараецца ў мультфільм, рок-канцэрт ці відэагульню? Калі “Валадара Пярсцёнкаў” упершыню прачыталі ў Беларусі? Чым унікальны постсавецкі рух аматараў Толкіна?
Лектар — Андрэй Строцаў: антраполаг, ілюстратар. Аўтар беларускага перакладу кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Прынц Каспіян”, другой часткі “Хронік Нарніі” (2022).
Пачатак лекцый у 18.30. Кісялева, 38.
Кошт лекцыі – 15 р., абанемент (тры лекцыі)-40 р.
Тэлефон для даведак: +375292524458
РЕГИСТРАЦИЯ ОБЯЗАТЕЛЬНА!
В Google-форме ниже (указываем тел., желательно с Вайбером, чтобы получать всю инф. о мероприятии через него)
Организатор мероприятия: ООО «Лекторий Фрески».
Дата проведения: 24 сентября, 1 и 8 октября.
Место проведения: Минск, ул. Киселёва 38 (1 этаж, лекц. зал).
Время проведения: 18:30.
Стоимость: одна лекция — 15 руб. абонемент (3 лекции) – 40 руб.
КОЛИЧЕСТВО МЕСТ ОГРАНИЧЕНО!
Получить всю доп. инф.: +375 29 252-44-58 (Анна),
эл. почта: freskilektor@gmail.com
Для регистрации вашего участия заполните, пожалуйста, форму: