РУС | ENG
07 мая 2021 - 28 мая 2021

Гісторыя беларускай музычнай культуры Беларусі

 

Запрашаем на цыкл лекцыяў  “З гісторыі беларускай музычнай культуры Беларусі”, які пазнаёміць вас з гісторыяй, адметнымі творамі і вядомымі асобамі ў музыцы Беларусі 16-19 ст.

У гэтых лекцыях  вы:

- глыбей спасцігнеце некаторыя адметныя старонкі беларускай акадэмічнай музычнай культуры;

- дазнаецеся пра адзін з самых вядомых  музычных брэндаў Беларусі;

- даследуеце гісторыю і развіццё операнага жанру ў Беларусі;

- адкрыеце для сябе назвы оперных твораў, што ствараліся на тэрыторыі Беларусі ці былі звязаныя з нашай краінай, ды часам напаўзабытыя імёны іх аўтараў;

- даведаецеся пра таямніцы жыцця і творчасці самых вядомых прадстаўнікоў музычнай культуры Беларусі.

Лектары:

Віктар Скарабагатаў, беларускі оперны спявак, заслужаны артыст Беларусі, педагог, музыказнаўца, стваральнік “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі

Святлена Немагай, музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства, арганістка, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі

7 траўня

Лекцыя 1. “Полацкі сшытак” – музычны брэнд Беларусі

Гісторыя знахожання і тлумачэнне назвы Полацкага Сшытку нотных запісаў 16-17 ст.. Аршанскі сшытак - рукапіс вершаў з 17 ст. Склад твораў і жанравая разнастайнасць Полацкага Сшытку (блізу 220 твораў). Апрацоўка і выкананне Полацкага Сшытку (ансамбль Кантабіле).

Лектар:
  Віктар Скарабагатаў

 

14 траўня

Лекцыя 2. Гісторыя оперы ў Беларусі

Гісторыя з’яўлення жанра оперы ў ВКЛ у 17 ст. Пачатак стварэння уласных операў на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, Уршуля Радзівіл). Росквіт опернага жанру ў Беларусі ў часы класіцызму (творчасць Яна Давіда Голанда). Рамантычны час у беларускім оперным жанры (Антоні Генрык Радзівіл і Станіслаў Манюшка). Заняпад опернага жанру ў савецкай Беларусі. Адраджэнне жанру беларускай  оперы ў 70-80-я 20 ст. (Сівая легенда і Дзікае паляванне Караля Стаха)

Лектар:  Віктар Скарабагатаў

 

21 траўня

Лекцыя 3. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар

Цёзка Клеапатры. Час дзеяў, вандраванняў і авантураў маладога дыплатама. Паплечнік Касцюшкі.  Уздымы і расчараванні перыяду жыцця у Вільні і Залессі. Протаідэі сучаснай Беларусі. Таямніца самага вядомага паланэза ў свеце.

Лектарка:  Святлена Немагай

 

28 траўня

Лекцыя 4. Станіслаў Манюшка - пачынальнік беларускай і польскай нацыянальных операў

Штрыхі радаводу і жыццяпісу Станіслава Манюшкі. Адлюстраванне шляхетнага і правінцыйнага ў музычнай творчасці Манюшкі. Няўлоўная партытура першай беларускай оперы “Сялянкі (Ідыліі)”.  Кім па нацыянальнасці быў Станіслаў Манюшка  – самасвядомасць кампазітара.

Лектарка:  Святлена Немагай

Час лекцыяў: з 18.30 да  21.00 з перапынкам на кава - паўзу.

Месца правядзення: корпус Духоўнай асветы: г. Мінск, вул. Кісялёва, 38

Даты правядзення лекцыяў: 7.05, 14.05, 21.05, 28.05

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Для рэгістрацыі вашага удзелу і запісу на курс онлайн-лекцыяў запоўніце, калі ласка, гугл-форму



За ахвяраванні*

* (меркаваны памер ахвяраванняў ад 52 р. за курс)

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:

+ 375-44-5386283 (Валерыя), +375-25-5458430 (viber, whatsapp),

электронная пошта: bielkultura@gmail.com  ці праз тэлеграм @liusterka .

Другие события проекта

Все события проекта
Вверх

Наши партнеры

Хотите помогать? Присоединяйтесь